МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ

Пытанні да экзамену

 

    1. Паняцце камунікацыі. Міждысцыплінарны характар камунікатыўных ведаў. Камунікацыя і суразмоўніцтва.
    2. Вызначэнне аб’ёму паняццяў маўленчая камунікацыя і суразмоўніцтва праз вызначэнне сутнасці камунікацыі і прыроды суразмоўніцтва ў лінгвістыцы, псіхалогіі, сацыялогіі, філасофіі.
    3. Мова і маўленне. Асноўныя функцыі маўлення.
    4. Дзейнасна-працэсуальны характар камунікатыўных паводзін.
    5. Структура маўленчай камунікацыі. Маўленчы акт як адзінка камунікацыі. Каналы камунікацыі.
    6. Маўленчая падзея як асноўная адзінка маўленчай камунікацыі. Фактары, якія вызначаюць маўленчую падзею.
    7. Каналы і аспекты міжасобаснай камунікацыі. Кадзіраванне
      і дэкадзіраванне інфармацыі ў працэсе камунікацыі.
    8. Функцыі камунікацыі.
    9. Віды камунікацыі.
    10. Тыпы суразмоўніцтва: сацыяльна-ролевае, афіцыйнае (дзелавое), асобаснае. Камунікатыўны стыль.
    11. Стратэгіі міжасобаснага ўзаемадзеяння: дамінаванне, маніпуляцыя, суперніцтва, партнёрства, садружнасць.
    12. Асобасныя фактары камунікацыі. Узроўні міжасобасных зносін. Роля ўстаноўкі ў маўленчых зносінах.
    13. Прыкметы размоўнага стылю міжасобаснай камунікацыі: персанальнасць адрасацыі, спантаннасць маўлення, сітуацыйнасць, эмацыйнасць.
    14. Фатычнае маўленне.
    15. Камунікатыўная стратэгія. Камунікатыўная тактыка. Камунікатыўны намер (інтэнцыя).
    16. Моўныя сродкі, якія выражаюць эмацыйны стан камунікантаў.
    17. Вусная маўленчая камунікацыя. Гаварэнне як від вуснай маўленчай камунікацыі.
    18. Аўдзіраванне як від камунікацыі. Тыповыя памылкі аўдзіравання.
    19. Алгарытм маўленчых паводзін камунікантаў. Спосабы фарміравання ўменняў і навыкаў гаварэння і слухання.
    20. Пісьмовая маўленчая камунікацыя. Пісьмо як прадуктыўны від камунікацыі.
    21. Чытанне як рэцэптыўны від камунікацыі